viasna on patreon

За ўдар кулаком па выбарчаму стэнду — крымінальная справа, якая прадугледжвае да 3 гадоў калоніі

2024 2024-02-12T17:25:00+0300 2024-02-13T11:18:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stend_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Па дадзеных следства, ноччу 9 лютага 36-гадовы мужчына, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ішоў паблізу магазіна па вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Ён падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і стукнуў па ім кулаком. Пасля чаго сыйшоў.

Мужчыну затрымалі міліцыянты. Распачата крымінальная справа паводле ч.1 арт. 339 (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў калоніі. Адзначаецца, што матывы свайго ўчынку мужчына патлумачыць так і не змог. Невядома, якая меры стрымання ўжыта ў адносінах да мужчыны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства