viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" і 3700 рублёў штрафу за каментары ў бок Караева і Качанавай

2024 2024-01-29T17:57:35+0300 2024-01-29T17:57:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што інжынера Міхаіла Стаўрова прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Акром таго, ён мусіць выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу (3700 рублёў).

Вырак агучыла суддзя Юлія Інчына ў судзе Ленінскага раёну Мінска 20 снежня 2023 году. Згодна з версіяй абвінавачання, у сакавіку 2021 году ён абразіў у каментары тэлеграм-суполкі "Мая краіна Беларусь" Юрыя Караева — памочніка Лукашэнкі-інспектара па Гродзенскай вобласці. Каментар нібыта ўтрымліваў негатыўную ацэнку Караева. Таксама Стаўроў у ліпені 2022 году ў іншай суполцы нібыта пакінуў каментар у бок Наталлі Качанавай, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мужчына прызнаў віну. 

Вядома, што Міхаіл утрымліваўся пад вартай з 31 кастрычніка па 3 лістапада 2023 году. Потым яго вызвалілі пад заклад у памеры 11 100 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства