viasna on patreon

За данат у 30 еўра мінчуку прысудзілі два з паловай гады "хіміі"

2023 2023-12-27T09:09:03+0300 2023-12-29T17:48:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-ablsud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскі абласны суд

Гродзенскі абласны суд

У Гродзенскім абласным судзе шостага снежня вынесены прысуд 26-гадоваму жыхару Мінска Ф., якога абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 362-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Ф. у сакавіку 2021 праз сетку Інтэрнэт і аплатную сістэму PayPal нібыта "пералічыў для забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці грашовыя сродкі ў памеры 29,35 еўра на банкаўскі рахунак, які знаходзіўся ў карыстанні прадстаўнікоў BYPOL".

Суд прызнаў яго вінаватым у прадастаўленні грашовых сродкаў экстрэмісцкаму фармаванню і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Нагадаем, сутнасць гэтага крымінальнага артыкула страціла сілу 26.05.2021 года, аднак суды працягваюць выкарыстоўваць яго ў ранейшай рэдакцыі 2016 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства