viasna on patreon

Мужа і жонку са Смалявічаў пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-11-17T07:12:00+0300 2023-11-17T10:15:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakopau-kiryl-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кірыл Пракопаў. Фота з сацыяльных сетак.

Кірыл Пракопаў. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд сямейнай пары са Смалявічаў Кірылу і Вікторыі Пракопавым, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.

Да суда сужэнцы, якія выхоўваюць непаўнагадовае дзіця, знаходзіліся пад вялікім залогам - 7 400 і 3 700 рублёў адпаведна.

Паводле матэрыялаў справы, 31-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Кірыл Пракопаў і ягоная 28-гадовая жонка, намесніца галоўнага ўрача установы аховы здароўя, Вікторыя, у выходны дзень восенню 2020 года “знаходзіліся і рухаліся па праспекце Незалежнасці, парушалі грамадскі парадак, непадпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, пры гэтым разам з іншымі блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго адбылося парушэнне працы грамадскага транспарту, чым прычынілі прадпрыемству “Мінсктранс” матэрыяльную шкоду на суму 5 980 рублёў 11 капеек.”

Суд, які адбыўся 2 лістапада, пастанавіў прызначыць ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў кожнаму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства