viasna on patreon

"Узяў з сабой як сувенір на памяць": у Баранавічах за здзек над дзяржаўным сімвалам судзілі двух мужчын

2023 2023-11-06T18:33:20+0300 2023-11-30T14:12:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pakunova-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вікторыя Пакунова. Скрыншот з відэа.

Вікторыя Пакунова. Скрыншот з відэа.

Суд Барнавіцкага раёна і горада Баранавічы 31 кастрычніка ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальныя справы мясцовых жыхароў Алега Волка і Вадзіма Барысава. Іх абвінавацілі ў  здзеку над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Падрабязнасці суду паведамляе “Берасцейская вясна”.

Судовы працэс, які праходзіў непасрэдна ў Баранавіцкім СІЗА №6, вяла суддзя Вікторыя Пакунова.

Пра дэталі судоў над мужчынамі стала вядома з відэасюжэта, паказанага на дзяржаўным тэлеканале.

Дыктар распавёў, што адзін з мужчын вечарам 8 верасня 2023 года ў  вёсцы Новая Мыш сарваў з будынку мясцовай крамы сцяг, пашкодзіўшы яго мацаванне. Сцяг паклаў у заплечнік і панёс дадому. Раніцай за мужчынам ужо прыйшла міліцыя. Суддзя прызначыла яму адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Там жа распавялі і дэталі другой справы: ноччу 22 ліпеня 2023 мужчына сарваў сцяг, пашкодзіўшы мацаванне. Сам сцяг забраў дадому, а “потым і зусім з'ехаў з ім у Маскву на заробкі". На судзе растлумачыў, што “сцяг узяў з сабой як сувенір на памяць". Суддзя і тут была суровая: таксама прызначыла адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства