viasna on patreon

"Сарваў з крамы дзяржаўны сцяг, зламаўшы пры гэтым дрэўка, і размахваў ім над сабой"

2023 2023-10-25T18:30:01+0300 2023-10-25T18:30:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hachaturau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Хачатураў. Фота з сацыяльных сетак

Яўген Хачатураў. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 24 кастрычніка вынесены прысуд Яўгену Хачатураву па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўным сімвалам (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Вольга Серакова.

Паведамляецца, што ў жніўні 2023 года Хачатураў наўмысна сарваў з будынка аднаго з гандлёвых аб'ектаў г. Бабруйска дзяржаўны сцяг, зламаўшы пры гэтым дрэўка сцяга, пасля чаго ўтрымліваў яго ў руках і размахваў ім над сабой.

Сваю віну ў прад'яўленым абвінавачванні Яўген прызнаў цалкам.

Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства