У Гродне па справе "Чорнай кнігі Беларусі" палітвязня асудзілі да 8 гадоў калоніі
https://spring96.org/be/news/113055
2023
2023-10-11T17:04:37+0300
2023-10-11T17:04:37+0300
2023-10-11T17:04:37+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hrodna_ablasny-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродненскім абласным судзе 9 кастрычніка па справе "Чорнай кнігі Беларусі" да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага Аляксандра Юшкевіча. Такі прысуд паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) вынес Дзмітрый Бубенчык.
Вядома, што Аляксандра затрымалі 18 красавіка 2023 года і змясцілі пад варту. Да суда ў гродненскай турме № 1 ён утрымліваўся пяць месяцаў. Усяго па справе адбылося шэсць судовых пасяджэнняў.
Падтрымайце палітвязня пасылкамі, лістамі і грашовымі пераводамі: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандр Станіслававіч Юшкевіч