viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-09-26T13:09:38+0300 2023-09-26T21:46:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 26 верасня:

Падзея: Старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі адзначае свой дзень народзінаў за кратамі. 25 верасня яму споўніўся 61 год. Як прааваабаронцы і літоўскія школьнікі павіншавалі Алеся, пачуем у рубрыцы.

Каментар: Суд над Юрыем Гараўскім у Швейцарыі аб знікненні апазіцыйных палітыкаў. Як ацэньвааюць гэты суд праваабаронцы?

Праваабарончы слоўнік: Важныя праваабарончыя даты верасня.

Каментар эксперта: Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Гданьску — выступ праваабаронцы "Вясны" Наталлі Сацункевіч пра маніторынг мірных сходаў.

Viasna96 · 2023-09-26 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства