viasna on patreon

Ваеннаслужачых у Жлобіне асудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-09-25T10:45:27+0300 2023-09-25T10:47:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

Суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева за два дні, 5 і 6 верасня вынесла прысуды двум ваеннаслужачым, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Артур Панчанка служыў па кантракце ў вайсковай часці на пасадзе старэйшага пажарнага выратавальніка ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Артур Панчанка, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, "стаяў на праезнай часткі аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў ў ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.

У Жлобіне, як сцвяржае следства, ў дзень выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабраўся агрэсіўна настроены натоўп у колькасці больш за 1000 чалавек.

Суд пастанавіў прызначыць Панчанку пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы. Тэрмін адбыцця пакарання вылічваць з дня накіравання для адбыцця арышту на гаўптвахту ваеннай камендатуры.

На другі дзень, 6 верасня, суддзя Андрэева разгледзела крымінальную справу яшчэ аднаго ваеннаслужачага – 20-гадовага Максіма Аўсяннікава.

Максім якраз праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў вайскавой частцы ў Барысаве. Сутнасць абвінавачання аналагічная першаму суду і прысуд напісаны як пад капірку.

Прысуд таксама аднолькавы – арышт на тэрмін тры месяцы на гаўптвахце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства