Паўтара года калоніі прызначылі мінчуку за ўдзел у акцыях пратэсту
https://spring96.org/be/news/112774
2023
2023-09-14T23:47:47+0300
2023-09-14T23:47:47+0300
2023-09-15T10:06:37+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jakimovich_90.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту да аднаго года і шасці месяцаў калоніі асудзілі 36-гадовага Аляксандра Якімовіча. Прысуд быў вынесены яшчэ 21 чэрвеня, але праваабаронцам стала вядома пра яго толькі цяпер. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
Затрымалі Аляксандра 19 красавіка пасля ператрусу супрацоўнікамі КДБ. У выніку яго ў хлопца дома вынялі толькі бела-чырвона-белы сцяг. Яго змясцілі пад варту паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 21 верасня Вікторыя Шабуня прызначыла яму паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
10 верасня мужчыну этапавалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк.