viasna on patreon

За злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі палітвязню дадалі яшчэ паўгады зняволення

2023 2023-07-18T10:21:27+0300 2023-07-18T10:22:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zashchytau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Зашчытаў

Яўген Зашчытаў

Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі па артыкуле за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). На гэты раз такім спосабам тэрмін знаходжання за кратамі павялічылі Яўгену Зашчытаву са Жлобіна, які адбывае пакаранне ва ўмовах строгага рэжыму.

У дадатак да тэрміну, на які ён быў асуджаны раней, суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова 13 ліпеня прысудзіла яму яшчэ 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Цяпер агульны тэрмін, на які асуджаны Зашчытаў – тры гады і шэсць месяцаў, піша "Гомельская Вясна".

Яўген Зашчытаў спачатку быў асуджаны 2 красавіка 2021 г. судом Жлобінскага раёна. Яго тады прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Прычынай стала акцыя пратэсту, якая адбылася ў Жлобіне 9 – 10 жніўня 2020 г. пасля прэзідэнцкіх выбараў. Справу вяла суддзя Наталля Качалава.

У чэрвені 2022 года Яўгену змянілі рэжым адбывання на турэмны. Перад гэтым Зашчытава пакаралі 70 суткамі штрафнога ізалятара, а потым ён яшчэ на два месяцы быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства