viasna on patreon

Жыхара Бярозы асудзілі на тры месяцы арышту за інтэрнэт-каментар у 2020 годзе

2023 2023-07-17T10:46:30+0300 2023-07-17T13:13:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivar-lanhe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бярозаўскага раёну 27 чэрвеня асудзілі Івара Ланге паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч прызначыў Івару тры месяцы арышту.

ivar-lanhe.jpg
Івар Ланге. Фота са старонкі Івара "Вконтакте"

Мужчына ўтрымліваўся з 25 красавіка пад вартай. Яго абвінавацілі ў тым, што Івар 28 жніўня 2020 года ў стане алкагольнага ап’янення пакінуў, на думку суда, абразлівы каментар у “Аднакласніках” пад фотаздымкам намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні. Як высветліла "Берасцейская вясна", каментар быў пра Віктара Турчыновіча, падпалкоўніка міліцыі Кобрынскага РАУС. 

Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Таксама з Івара спагналі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.

Івару Ланге абралі меру ўтрымання заключэнне пад варту. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства