viasna on patreon

"Заклікаў перакрываць дарогі ў Мікашэвічах і “паклёпнічаў” на Лукашэнку": вынесены прысуд Дзмітрыю Сафановічу

2023 2023-07-15T10:43:23+0300 2023-07-17T11:52:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/safanovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Сафановіч. Фота з сацыяльных сетак

Дзмітрый Сафановіч. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Лунінецкага раёна у выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу.

Спараву разглядала суддзя Святлана Братанава.

Мужчыну 27 лютага затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за 3 месяцы.

Сафановіча абвінавацілі ў тым, што 25 кастрычніка 2020 года ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі.

“Берасцейская Вясна" знайшла арыгінал гэтага паведамлення ў чаце “Мікашэвічы_чат":

Паводле версіі абвінавачвання і суда, такім чынам Сафановіч «заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях у Лунінецкім раёне, якія груба парушаюць грамадскі парадак», якім чынам Сафановіч нібыта здзейсніў злачынства паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Таксама Сафановіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 367 КК РБ, г.зн. у публічным паклёпе на Лукашэнку. Сафановіч у тым жа чаце напісаў такое паведамленне 13 жніўня 2020 года.

У выніку пракурор запытаў па абодвух артыкулах сумарна два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Братанава 2 чэрвеня менавіта столькі і прызначыла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства