viasna on patreon

Зваршчыка з Мінска асудзілі па “народным артыкуле” на 2,5 гады “хатняй хіміі”

2023 2023-05-30T15:26:28+0300 2023-05-30T16:11:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia-tut.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Партызанскага раёна Мінска 1 сакавіка асудзілі Аляксея Сахара паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксею два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Аляксея апазналі па фотаздымках з пратэстаў. Таксама ў якасці пацвярджэння яго ўдзелу ў пратэстах былі выкарыстаныя дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадстаўленыя мабільным аператарам.

Аляксей Сахар мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе зваршчыкам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства