Жанчыну асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за абразу Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/111813
2023
2023-05-30T12:35:43+0300
2023-05-30T12:35:43+0300
2023-05-30T13:15:58+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dom-pravasuddzia-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 траўня асудзілі Алесю Жалязоўскую паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Алесі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад яго партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.
Алеся мае сярэднюю тэхнічную адукацыю, працуе галоўнай спецыялісткай па тэндарнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Жанчыну вызвалілі ў зале суда.