Жыхару Фаніпаля просяць прысудзіць "хатнюю хімію" за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе
Суд Дзяржынскага раёна 2 траўня вынес прысуд 30-гадоваму жыхару Фаніпаля Максіму Палуянчыку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Сяргей Крупец.
Паводле абвінавачання, Максім Палуянчык 14 жніўня 2020 года прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па вуліцы Брэсцкай у Фаніпалі. Пры гэтым разам з іншымі выходзіў на праезную частку вуліцы, замінаў працы грамадскага транспарту, пляскаў у далоні і непадпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Быў апрануты ў белую цішотку і чырвоную байку.
“Чаму вы так апрануліся?” – цікавіўся на судзе прадстаўнік абвінавачання.
“Таму што гэта маё паўсядзённае адзенне”, – адказаў абвінавачаны.
Палуянчыка затрымалі на месцы працы 24 студзеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.
Прадстаўнік абвінавачання прасіў суд прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.