viasna on patreon

54-гадовую жанчыну асудзілі на паўтара года абмежавання волі па двух дыфамацыйных артыкулах

2023 2023-04-17T10:38:10+0300 2023-04-17T15:52:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/puhavichy_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Пухавіцкага раёна 31 сакавіка асудзілі Алу Высоцкую паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў Але адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі і штраф 1110 беларускіх рублёў.

Суд Пухавіцкага раёна. Фота з сайта wikimapia.org

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў красавіку 2022 года напісала са свайго мабільнага тэлефону ў адным з тэлеграм-каналаў абразлівы каментар у бок Лукашэнкі, а ў ліпені 2022 года – у бок прадстаўніка Узброеных сіл Беларусі.

Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.

sjarheivasileuski.jpg
Суддзя Сяргей Васілеўскі

Але Высоцкай 54 гады. Жанчына мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.  

Калі вы ведаеце падрабязнасці справы, просім вас даслаць нам інфармацыю на @Viasnainfo

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства