viasna on patreon

Дальнабойшчыка з Ліды асудзілі на 12 гадоў калоніі нібыта за здраду дзяржаве

2023 2023-04-06T10:39:15+0300 2023-04-06T10:39:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valery_trocki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Троцкі. Фота з сацыяльных сетак

Валерый Троцкі. Фота з сацыяльных сетак

У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага жыхара Ліды Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356).

Справу вёў суддзя Мікалай Рачынскі.

Палітзняволенага Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Раней ён працаваў у Лідскім аддзеле дэпартамента “Ахова”, затым звольніўся і стаў дальнабойнікам.

Да суда Троцкага ўтрымлівалі ў СІЗА Гарадзенскай турмы №1.

Дальнабойніку з Ліды пагражае да 15 год пазбаўлення волі за здраду дзяржаве

У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

Спачатку Троцкага абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Але пазней стала вядома, што судзіць яго будуць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Дарэчы, абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве прад'яўлена таксама і дзесяці актывістам "Рабочага Руху".

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як паведамляе @lida_grab_court Троцкага асудзілі да пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 12 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства