viasna on patreon

58-гадовага мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах

2023 2023-03-28T17:54:53+0300 2023-03-28T17:54:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vjaczaslau-kobryn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 сакавіка асудзілі Вячаслава Кобрына паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Вячаславу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3700 рублёў.

vjaczaslau-kobryn.jpg
Вячаслаў Кобрын. Фота са старонкі Вячаслава "Вконтакте"

Як паведаміла “Брэсцкая вясна”, мужчыну асудзілі за абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі ў Фэйсбуку.

Пра прысуд стала вядома з відэароліка на дзяржТВ. У ім пракурор Павел Курпеніч паведаміў, што Вячаслаў да суда ўтрымліваўся пад вартай, а падчас працэсу цалкам прызнаў віну.

Вячаславу Кобрыну 58 гадоў. Мужчына жанаты, захапляецца рыбалкай. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства