Марыну Ляхновіч са Жлобіна асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
У судзе Жлобінскага раёна 23 сакавіка вынеслі прысуд Марыне Ляхновіч паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.
Жанчыну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Марына Ляхновіч – адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая адбылася 13 снежня снежня мінулага года. Тады былі затрыманыя сілавікамі знаёмыя паміж сабой Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў. Усіх іх змясцілі пад варту.
Як паведаміла "Гомельская Вясна", суддзя прызначыў Марыне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).