viasna on patreon

Аршанца чакае суд за відэа з расійскай ваеннай тэхнікай, парададзенае “экстрэмісцкім” каналам

2023 2023-03-22T07:00:00+0300 2023-03-22T13:04:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-tank-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У Віцебскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 27-гадовага жыхара Оршы Яраслава Казакевіча, абвінавачанага ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў 8 гадзін 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі «Орша-Цэнтральная» з выкарыстаннем мабільнага тэлефона Samsung Galaxy вырабіў відэафайл, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай.

Затым Казакевіч, знаходзячыся ў вагоне цягніка рэгіянальных ліній, распаўсюдзіў праз сетку Інтэрнэт названы відэафайл у Telegram-канале, інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Літаральна на наступны дзень, 9 снежня, Яраслаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і судом Аршанскага раёна арыштаваны на 15 сутак за выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19. 11 КаАП). На волю ён болей не выйшаў.

Падчас допыту ў Аршанскім міжраённым аддзеле Следчага камітэта падазраваны распавёў следчаму, што падпісаны на розныя экстрэмісцкія Telegram-каналы, бачыў публікацыі з падобнымі відэа і фатаграфіямі. Калі заўважыў вайсковую тэхніку, зняў яе на мабільны тэлефон, і ўжо ў цягніку адправіў відэа “экстрэмістам”.

Справу Яраслава Казакевіча пачне разглядаць суддзя Галіна Бондал 30 сакавіка. Судовы працэс пачнецца ў 10 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства