viasna on patreon

Чарговага працаўніка МТЗ асудзілі па "народным" артыкуле за паслявыбарчыя пратэсты

2023 2023-03-21T09:51:08+0300 2023-03-21T10:32:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mtz-miting-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг работнікаў МТЗ 14 жніўня 2020 года

Мітынг работнікаў МТЗ 14 жніўня 2020 года

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу і шэсця працаўнікоў МТЗ у жніўні 2020 года. Усіх іх абвінавачваюць па “народным” артыкуле – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342). Чарговы прысуд вынесены Антону Сцяпанаву судом Ленінскага раёна Мінска 30 студзеня.

Справу разглядала суддзя Юлія Інчына.

У судзе Сцяпанаў сваю віну прызнаў і патлумачыў, што 14 жніўня 2020 года ўбачыў ля прахадной МТЗ групу грамадзян, якія сабраліся прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па факце нязгоды з дзеючай уладай, якія мелі пры сабе розныя плакаты. Ён далучыўся да іх, і ўсе разам пайшлі па вуліцы Даўгабродскай у бок Кірава, а далей — на плошчу Незалежнасці.

Пазней Сцяпанава апазналі на фотаздымках, размешчаных у інтэрнэце, і затрымалі. Да суда знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска.

Суд прызначыў Антону Сцяпанаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства