viasna on patreon

Жыхару Рагачова прысудзілі тры гады калоніі за паклёп і абразу Лукашэнкі, а таксама высокапастаўленых чыноўнікаў

2023 2023-03-15T10:54:09+0300 2023-03-15T10:54:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ragachou-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Рагачоўскага раёна.

Суд Рагачоўскага раёна.

Суд Рагачоўскага раёна напачатку лютага вынес прысуд 57-гадоваму Сяргею Кушнарову. Яму інкрымінаваныя публічная абраза і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 367), а таксама іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады (арт.188 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Кушнароў з выкарыстаннем мабільнага тэлефона са жніўня 2020 года па люты 2022 года неаднаразова размяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі, у якіх утрымліваліся абразы Прэзідэнта, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем імі сваіх абавязкаў. Пры гэтым у публікацыях прыводзіліся па меркаванні суда,  загадзя ілжывыя і не адпавядаючы рэчаіснасці дадзеныя, якія ганьбілі і прыніжалі гонар і годнасць пацярпелых.

Адна з яго публікацый змяшчала спасылку на відэазапіс, размешчаны на відэахостынгу YouTube, у якой генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь абвінавачваўся ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства. Тым самым Кушнароў жадаў прадставіць кіраўніка ведамства ў вачах шырокай грамадскасці ў зневажальным становішчы.

Суд, па сукупнасці злачынстваў прызначыў Кушнарову пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3,7 тыс. рублёў).

Гомельскі абласны суд 15 сакавіка разглядае апеляцыйную скаргу Сяргея Кушнарова на прысуд суда Рагачоўскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства