viasna on patreon

Прызначаная дата суда над гарадзенскім “тэрарыстам” Алегам Завадскім

2023 2023-03-14T09:33:21+0300 2023-03-15T16:45:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

46-гадовага жыхара г. Гродна вінавацяць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Алег Завадскі па матэрыялах абвінавачання з чэрвеня 2020 года па красавік 2022 са свайго мабільнага тэлефона размясціў у мэсэнджары Telegram публікацыі, у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку прэзідэнта. У паведамленнях выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. У іх абвінавачаны таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць.

15 лютага Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс ягонае прозвішча ў спіс "Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Крымінальную справу пачнуць разглядаць у Гарадзенскім абласным судзе 27 сакавіка.

Суддзя — Віталь Кулеш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства