viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" за фотаздымак з Маршу

2023 2023-03-09T14:50:03+0300 2023-03-09T16:14:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

13 лютага 2023 года ў судзе Партызанскага раёну Мінску Дзмітрыя Ступакевіча асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых ацыях пратэсту ў 2020 годзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Нагодай для затрымання стаў фотаздымак, які міліцыянты знайшлі ў інтэрнэце. Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Абвінавачаны знаходзіўся пад вартай да абвяшчэння прысуду і быў вызвалены ў зале суда.

Дзмітрыя прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з мінскіх Маршаў у 2020 годзе. Згодна з абвінавачаннем, ён выйшаў на праезную частку вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці, чым заблакаваў рух транспарту. Мужчына прызнаў віну цалкам і пацвердзіў, што выходзіў на праезную частку, фатаграфаваўся на фоне супрацоўнікаў міліцыі. Вядома, што фотаздымак Ступакевіча з Маршу міліцыянты знайшлі падчас маніторынгу сайтаў навінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства