viasna on patreon

Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах

2023 2023-01-26T10:10:23+0300 2023-01-31T18:05:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei-karpenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 25 студзеня асудзілі Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Андрэй Карпенка

Пасяджэнне адбывалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Андрэя абвінавацілі у паклёпе на Лукашэнку за відэа, якое хлопец апублікаваў у сацсетках у 2020 годзе.

Пакаяннае відэа з Андрэем было апублікавана ў тг-канале, набліжаным да сілавікоў. На відэа, якое доўжыцца 4 хвіліны, хлопец распавядае пра тое, як дрэнна ў Еўропе і Канадзе, што там да беларусаў ставяцца як да людзей «другога гатунку», а нерухомасць каштуе вельмі шмат. Андрэй заявіў, што хоча жыць у Беларусі ці Расеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства