viasna on patreon

Жыхара Пінска за абразу прадстаўніка ўлады асудзілі да "хатняй хіміі" ў другі раз Дапоўнена

2022 2022-12-20T10:08:54+0300 2022-12-20T12:46:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzenisenka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Стасевіч.

Дзяніс Стасевіч.

У судзе Пінскага раёна і Пінска 5 снежня за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) быў асуджаны мясцовы 35-гадовы жыхар Дзяніс Стасевіч. Гэта другі прысуд, які вынеслі па гэтым артыкуле Дзянісу.

Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік.

Першы прысуд Дзянісу Стасевічу, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса, быў вынесены 17 лістапада 2021 года ў гэтым жа судзе. Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч. За каментар у сацсетцы" Аднакласнікі", які ён пакінуў у 25 траўня 2020 года ў дачыненні да супрацоўніка ДАІ, які наступіў затрыманаму чалавеку каленам на галаву, суд прысудзіў яму два гады "хатняй хіміі" і 1000 руб кампенсацыі маральнай шкоды.

Па матэрыялах новага абвінавачання, маючы намер на абразу камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзенісенкі, з мэтай прыніжэння яго гонару і годнасці, 17 лютага 2021 года, у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” Стасевіч размясціў для публічнага агляду каментар з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага ўтрымання, які змяшчае негатыўную  і зневажальную па форме ацэнку асобы Дзенісенкі, які з'яўляецца прадстаўніком улады.

Вадзім Дзенісенка. Фота: mnsvu.org

Пра Дзенісенку вядома, што менавіта ён аддаў загад аб прымяненні узброеных сіл падчас брэсцкіх пратэстных акцый жніўня 2020 года.

У судовым пасяджэнні Стасевіч сваю віну прызнаў цалкам.

З улікам неадбытага пакарання суд пастанавіў прызначыць Дзянісу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства