viasna on patreon

За надпіс "3%" на сцяне крамы ў Докшыцах хлопца асудзілі на паўтара года калоніі

2022 2022-12-19T15:30:06+0300 2022-12-19T16:03:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/try-pracenta_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Докшыцкага раёна 28 лістапада асудзілі 19-гадовага Аляксандра Сініцу паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вячаслаў Елісеенка прызначыў мужчыну паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

try-pracenta_1.jpg
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Разгляд справы пачаўся 25 лістапада. Як паведамляе дзяржаўная раённая газета "Родныя вытокі”, напрыканцы жніўня, Аляксандр нанёс чырвонай васкавой крэйдай на сцяну крамы “Удобный” пратэсны надпіс "3%". Суд палічыў гэта “наўмысным пашкоджаннем кавалка сцяны”.

Як піша “Віцебская Вясна”, раёнка не называе імя асуджанага. Яго паведаміў мясцовы краязнаўца Кастусь Шыталь. Таксама вядома, што Аляксандр Сініца апошнім часам актыўна крытыкаваў докшыцкія аб’екты гандлю – за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і кепскія санітарныя ўмовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства