viasna on patreon

Супрацоўнік РАУС адчуў маральныя пакуты. За гэта асудзілі на два гады “хатняй хіміі” яго земляка

2022 2022-12-16T17:24:43+0300 2022-12-17T13:28:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-bjarozauskaha-raionu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бярозаўскага раёну 24 лістапада асудзілі Алега Бязбабіча павдоле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Нямкова прызначыла Алегу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

2 сакавіка 2021 мужчына прачытаў “Вконтакте” публікацыю аб тым, што жанчыну асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Пад публікацыяй Алег пакінуў у дачыненні маёра міліцыі Дзмітрыя Лішко, начальніка Інспекцыі па справах непаўнагадовых Бярозаўскага РАУС, каментар, які суд палічыў абразлівым.

Мужчына раскаяўся і цалкам прызнаў сваю віну.

Акрамя “хатняй хіміі” з Бязбабіча спагналі 1500 беларускіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Міліцыянт Дзмітрый Лішко абгрунтаваў свае патрабаванні тым, што каментаром “Вконтакте” яму была нанесеная маральная шкода. Ён як супрацоўнік органаў унутраных спраў Беларусі адчуў маральныя пакуты.

Алег прызнаў віну часктова і заявіў, што сума пазова занадта буйная. Суд пакінуў суму кампенсацыі маральнай шкоды без зменаў.

Алег Бязбабіч мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця.

Першапачаткова ў артыкуле была апублікаваная інфармацыя аб тым, што асуджаны Алег Бязбабіч абразіў супрацоўніка праваахоўных органаў Сяргея Лабаева. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Алег Бязбабіч пакінуў абразлівы каментар у дачыненні маёра міліцыі Дзмітрыя Лішко.

Выбачаемся за дапушчаную памылку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства