viasna on patreon

Жыхару Маларыты прысудзілі два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка міліцыі

2022 2022-12-14T10:01:30+0300 2022-12-14T10:01:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/strunec-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Струнец

Андрэй Струнец

У судзе Маларыцкага раёна 29 лістапада вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Струнцу, абвінавачанага паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе прадстаўніка ўлады – супрацоўніка міліцыі.

Справу разглядала суддзя Вольга Смірнова.

Па матэрыялах абвінавачання, 18 верасня 2021 года Андрэй Струнец, выкарыстоўваючы ў якасці сродку здзяйснення злачынства ноўтбук "TOSHIBA", наўмысна, у сацыяльнай сетцы Facebook, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады – начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Рэспублікі Беларусь палкоўніка міліцыі Н., апублікаваў выяўленую ў непрыстойнай форме інфармацыю, якая змяшчае фотавыяву супрацоўніка АУС, з выявай нацысцкай (фашысцкай) сімволікі і каментаром, якія змяшчаюць інфармацыю абразлівага характару, выяўленую ў непрыстойнай форме.

Суду Струнец патлумачыў, што ўбачыў спасылку на запіс з назвай «Паліцай, які добраахвотна катаваў тысячы беларусаў», які змяшчаў фотавыяву супрацоўніка МУС., з выявай нацысцкай (фашысцкай) сімволікі і каментаром «Мент-паліцай, які атрымае два пажыццёвыя тэрміны!». Перайшоўшы па спасылцы, прагледзеў ролік, пасля чаго зрабіў яго репост на сваёй старонцы, мяркуючы, што ён будзе даступны толькі для падпісчыкаў сваёй старонкі.

Зрабіў гэта, бо перажываў з нагоды грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Суд прызнаў Струнца вінаватым і вынес прысуд у выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь на суму 3200 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства