viasna on patreon

Беларусы Варшавы зладзілі сустрэчу з нагоды ўзнагароджання Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру

2022 2022-12-10T23:04:54+0300 2022-12-11T11:39:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nobel_warsaw_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня ў Варшаве на пляцоўцы Моладзевага хаба адбылася сустрэча з нагоды ўзнагароджання Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні, Нобелеўскай прэміяй міру, якую атрымала яго жонка, Наталля Пінчук.

nobel_warsaw_1.jpg
Зміцер Салаўёў, праваабаронца "Вясны" (справа)

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання супала з Днём правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генасамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Таму сёння на сустрэчы ў Хабе беларускія і польскія праваабаронцы паразмаўлялі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і аб магчымых супольных дзеяннях дзеля яе паляпшэння.

Падчас размовы выступіў Зміцер Салаўёў, праваабаронца “Вясны”:

“Сёння мы святкуем узнагароджанне Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэмія міру. Гэта вельмі важна, каб увесь свет яшчэ раз пачуў аб катастрафічнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. На сённяшні дзень у Беларусі 1438 палітвязняў, было задакументавана болш за 3200 фактаў катаванняў.

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння артымала стымул рабіць сваю працу яшчэ лепей. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў вельмі цяжкіх умовах. І калі зараз нічога не зрабіць, крызіс з правамі чалавека можа захавацца на дзесяцігоддзі. Таму мы мусім працаваць яшчэ болей дзеля захавання сваёй незалежнасці.”

nobel_warsaw_2.jpg
Збігнеў Глуза, польскі журналіст, заснавальнік і прэзідэнт няўрадавай арганізацыі “Карта”, якая займаецца дакументаваннем найноўшай гісторыі Польшчы, апазіцыйны дзеяч за часамі савецкай улады (злева)

Збігнеў Глуза, польскі журналіст, заснавальнік і прэзідэнт няўрадавай арганізацыі “Карта”,  якая займаецца дакументаваннем найноўшай гісторыі Польшчы, апазіцыйны дзеяч за часамі савецкай улады:

“Пачатак руху, які з'явіўся ў 2020 у Беларусі, мусіць працягвацца. Гэта не ёсць пытанне наяўнасці аптымізму. А памятаю 70-я гады ў Польшчы. Сітуацыя была вельмі пасіўная, быў вялікі грамадскі песімізм. Але негледзячы на яго, у Польшчы адбыліся перамены.

Сёння мы мусім аб'ядноўвацца з іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Я думаю што гэта не далёкія мары, а заданне, якое мы мусім выканаць.  

Адказваючы на пытанне беларусаў, што мы можам зрабіць сёння. Не толькі інфармаваць аб сённяшніх падзеях у Беларусі, а распавядаць і тлумачыць, што палякі тут і зараз могуць зрабіць дзеля беларускай справы, да якіх ініцыятываў яны могуць далучыцца.”

nobel_warsaw_3.jpg
Алесь Лозка, старшыня Таварыства беларускай школы

Алесь Лозка, старшыня Таварыства беларускай школы, падзяліўся успамінамі пра свайго паплечніка Алеся Бяляцкага і прыгадаў цікавы выпадак з яго жыцця:

“Так здарылася, што мы з Алесем прайшлі разам пэўны прамежак часу. Мне вельмі прыемна, што яго важную для Беларусі справу так высока адзначылі. Я ўспамінаю, як усё пачыналася і які ён быў, Алесь Бяляцкі. Мы з ім землякі, абодва з Гомельшчыны: ён са Светлагоршчыны, я з Лельчыцкага раёну. Вучыліся ў адным універсітэце на гістарычна-філалагічным факультэце. Ведаліся ў агульнай філалагічнай і грамадскай дзейнасці.   

Пасля сканчэння ўніверсітэту я паехаў працаваць у свой далёкі Лельчыцкі раён, куды пазней прыехаў і Алесь, дзе працаваў простым настаўнікам. Пазней мы разам з Алесем паехалі працягваць вучобу ў аспірантуры, дзе мы зблізіліся болей.

Алесь заўсёды быў чалавекам няўрымслівым, актыўным, неабыякавым да несправядлівасці. Ён адзін з першых пачаў адкрываць у Беларусі нефармальныя грамадскія арганізацыі. Яшчэ задоўга да заснавання “Вясны” заснаваў арганізацыю маладых літаратараў “Тутэйшыя”, у якой я таксама ўдзельнічаў.

Успамінаецца цікавы выпадак. Алесь прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці БНФ. На адну з сустрэч арганізацыі ў Чырвоным касцёле прыйшоў супрацоўнік КДБ па прозвішчу Музук і пачаў перашкаджаць правядзенню мерапрыемства. Алесь на той сустрэчы з іншымі хлопцамі сачыў за парадкам і меў адпаведную павязку на рукаве. У сітуацыю ўмяшаўся нават Васіль Быкаў, які таксама там прысутнічаў. Алесь Бяляцкі вырашыў дзейнічаць рашуча: разам з хлопцамі яны ўзялі камітэтчыка пад рукі і спакойна вывелі на вуліцу.”

nobel_warsaw_4.jpg
Трансляцыя ўручэння Нобелеўскай прэміі міру

Пасля размовы ўдзельнікі зладзілі мітынг і трансляцыю ўзнагароджання Нобелеўскай прэміі міру ў памяшканні і на прыступках Хаба.

nobel_warsaw_5.jpg
Мітынг падчас трансляцыі уручэння Нобелеўскай прэміі міру

Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка

У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства