Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра"
https://spring96.org/be/news/110097
2022
2022-12-09T15:45:55+0300
2022-12-09T15:45:55+0300
2022-12-09T16:17:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/yadzevicz.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінскім гарадскім судзе да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра" асудзілі 43-гадовага палітвязня Дзяніса Ядзевіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч яшчэ 11 лістапада, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.
Дзяніс Ядзевіч быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.