viasna on patreon

Хворую на сухоты жанчыну асудзілі на год калоніі: яна назвала Лукашэнку "казлом"

2022 2022-11-03T14:21:44+0300 2022-12-01T11:43:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_maladzechna_22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by

Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by

3 лістапада 2022 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна суддзя Вадзім Петрусевіч прызнаў Людмілу Самак вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Ён асудзіў яе да года пазбаўленні волі ў калоніі агульнага рэжыма. 

Людміла Самак — жыхарка Крупскага раёна, яна хворая на сухоты, мае хранічны алкагалізм і некалькі судзімасцей. У дзень затрымання 19 верасня 2021 года яна ехала ў інфекцыйную бальніцу, каб лячыцца ад сухотаў. На чыгуначным вакзале ў Маладзечне жанчына сядзела на лаўцы і ўжывала алкаголь, калі да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі. Пры іх яна пачала крычаць, што Лукашэнка "казёл, плаціць сваім міліцыянтам, якія нічога не робяць". Таксама Самак ўжывала лаянку. Гэта запісалі прыборы відэафіксацыі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі.  

Старшая памочніца пракурора Юлія Жук прасіла для жанчыны два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Аднак суддзя Вадзім Петрусевіч прызначыў удвая меншае пакаранне.

Юлія Жук працуе ў пракуратуры крыху больш за год, і за гэты час паспела прыняць удзел у абвінавачанні ў самых гучных палітычных працэсах у Маладзечне. Менавіта яна падтрымлівала дзяржабвінавачанне па справах за счэпку ў горадзе 9 жніўня, палітвязняў Дзмітрыя Скрэтуцкага, Аляксандра Казакевіча, Аляксея Кудзіна, шматдзетнага бацькі Андрэя Юркова, мужчыны з інваліднасцю Ігара Сідаровіча

juk_maladziechna.jpg
Пракурорка Юлія Жук

"Маладзечанская газета" у чэрвені 2022 года апублікавала тэкст, у якім распавядае пра Юлію Жук. Вядома, што яна атрымала вышэйшую эканамічную адукацыю, пасля працы ў сельскагаспадарчай арганізацыі Баранавіцкага раёна ў 2016 годзе прыйшла ў канцылярыю пракуратуры. У матэрыяле адзначана, што "адзін месяц назіранняў за дзейнасцю калектыва запаліў у душы дзяўчыны непераадольнае жаданне стаць пракурорскім работнікам". Пасля гэтага Юлія Жук скончыла факультэт правазнаўства БДЭУ і з 2021 года стала працаваць на пасадзе памочніка пракурора. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства