viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: 16 палітвязняў у кастрычніку цалкам адбылі тэрміны, адзін з іх — больш за 2 гады

2022 2022-11-03T12:44:21+0300 2022-11-03T15:32:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurganski_90_.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва— толькі ў кастрычніку 53 чалавекі былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Асуджаныя па палітычна матываваных справах выходзяць на волю, адбыўшы свае тэрміны цалкам. Па дадзеных "Вясны", у верасні з месцаў няволі выйшлі мінімум 28 палітвязняў, 16 з якіх — адбылі свае тэрміны цалкам, а 12 былі асуджаны да "хатніх хімій" і вызвалены са следчых ізалятараў. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

16 палітвязняў адбылі свае тэрміны цалкам і выйшлі на волю

Палітвязень Арцём Шалегін 1 год і 23 дні ў зняволенні

Арцём быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") за публічную абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). З 14 верасня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ПУАТ № 11. Ва ўстанове яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА за "парушэнні". Агулам ён адседзеў у ізалятары 30 сутак. Акрамя гэтага, яго паставілі на прафулік як схільнага "да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці". Пазней Арцёму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з "хіміі" ў аршанскую калонію № 8. Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 7 кастрычніка.

Палітвязень Багдан Шымановіч1 год і 1 месяц у зняволенні

Багдан — у мінулым доктар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, а цяпер — самазаняты рамеснік. Ён быў асуджаны на 1 год "хіміі" за спальванне макета чалавека, на якім вісела таблічка з тэкстам "Восток – в Гаагу". Макет меў знешнія прыкметы, сходныя са знешнімі прыкметамі Лукашэнкі. Багдан выйшаў на волю з гомельскай ПУАТ № 17 10 кастрычніка.

Палітвязень Арцём Касач — 1 год 5 месяцаў і 25 дзён у зняволенні

Арцём — жыхар Віцебска, асуджаны на 1,5 года "хіміі" за абразлівы каментар пад відэа пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які прымушаў сябраў выбарчай камісіі падрабляць пратаколы. Спачатку яму прысудзілі паўтара года "хатняй хіміі", аднак пасля пратэсту пракурора прысуд быў зменены на "хімію". З 15 красавіка мінулага году Арцём адбываў тэрмін. Ён вызвалены 10 кастрычніка па сканчэнні тэрміна з папраўчай установы адкрытага тыпу № 6.

Тры палітзняволеныя музыкі з гурта IRDORATH — 1 год 2 месяцы і 9 дзён у зняволенні 

Тром палітзняволеным удзельнікам гурта IRDORATHЮліі МарчанкаПятру Марчанку і Антону Шніпу 28 снежня 2021 года прысудзілі паўтара года калоніі кожнаму. Іх затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. На волю яны выйшлі 11 кастрычніка.

Палітзняволеная Аліна Войцех — 1 год 10 месяцаў і 2 дні ў зняволенні 

Жыхарку Мачулішчаў затрымалі 29 лістапада 2020 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе, а потым перазатрымалі па крымінальнай. Яе абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам паводле арт. 364 КК. Згодна з абвінавачваннем, у РУУС Войцех пагражала аднаму з міліцыянтаў, сарвала з яго маску, вырывалася, штурхала і ўкусіла за сцягно, чым прычыніла фізічны боль.На судзе Аліна Войцех віны не прызнала. Згодна з яе паказаннямі, міліцыянт у цывільным, які знаходзіўся ў кабінеце падчас афармлення пратаколу пасля пытання Аліны "А вы хто?" першы схапіў яе за куртку, пачаў штурхаць, затым выштурхнуў у калідор і два разы ўдарыў далонню па твары. Пасля гэтага Аліна ўкусіла яго за нагу вышэй за калена, а ў адказ міліцыянт кінуў яе на падлогу і нагой наступіў ёй на твар. 26 студзеня 2021 года суд прызнаў Аліну Войцех вінаватай і пакараў двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 14 кастрычніка дзяўчына цалкам адбыла пакаранне ў калоніі і выйшла на волю.

Палітвязень Аляксандр Курганскі  1 год і 17 дзён у зняволенні 

Аляксандр Курганскі пасля вызвалення
Аляксандр Курганскі пасля вызвалення

Аляксандр больш за 15 гадоў прапрацаваў у МНС. Перад затрыманнем быў камандзірам аддзялення ў частцы № 7 у Гродне. Яго затрымалі 30 верасня 2021 года па "справе Зельцэра". Пасля гэтага яго звольнілі і абавязалі выплаціць сем тысяч рублёў па кантракце.Курганскага абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) іч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). 12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 года калоніі, а таксама штраф у памеры 1600 рублёў. 28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а ў верасні — да "экстрэмісцкай". Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 17 кастрычніка выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3, дзе яго амаль два месяцы ўтрымлівалі ў "каранціне".

Палітвязень Аляксандр Цымбаліст 1 год і 19 дзён у зняволенні

У Мінскім гарадскім судзе 17 кастрычніка палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яму прызначылі 1 год і 7 месяцаў калоніі і штраф 100 базавых велічыняў.Праз тое, што Аляксандр больш за год утрымліваўся ў СІЗА, ён выйшаў на волю ўжо 19 кастрычніка.

Палітвязень Уладзіслаў Гуліс 1 год 11 месяцаў і 28 дзён у зняволенні

Уладзіслаў Гуліс у судзе 1 снежня. Фота spring96.org
Уладзіслаў Гуліс у судзе 1 снежня 2021 года. Фота spring96.org

Уладзіслаў — асуджаны за надпіс "Не забудем" на Пушкінскай. Яго затрымалі ў верасні 2020 года за нанясенне на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу "Не забудем". Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і прысудзілі два гады калоніі.Тэрмін палітвязень адбываў ў папраўчай калоніі № 9 у Горках. 20 кастрычніка Гуліс выйшаў на волю.

Палітвязень Алег Філіпаў 1 год 3 месяцы і 1 дзень у зняволенні 

Алег — жыхар Брэста, якога асудзілі 14 кастрычніка да аднаго года і шасці месяцаў калоніі паводле ч. 2 арт. 368 КК(абраза Лукашэнкі) за "пратэсныя" надпісы на доме ў Брэсце. Тэрмін ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 21 кастрычніка Алег выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Палітвязень Дзяніс Гуцін2 гады і 20 дзён у зняволенні 

Дзяніс — бацька трох дзяцей, асуджаны да 2,5 гады калоніі па "справе тэлеграм-чата і канала "Кіроўцы 97". Дзяніс быў затрыманы 22 верасня 2020 года ў Мінску. Амаль праз год Дзяніса, Ганну Вішняк і Вікторыю Кульшу ў судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне да такой дзейнасці). Слуханні па справе праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што на судзе палітвязні віну не прызналі.

Дзяніс Гуцін адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі dissidentby, палітвязень выйшаў на волю.

Палітзняволены Станіслаў Паўлінковіч1 год 6 месяцаў і 25 дзён у зняволенні 

Станіслаў Паўлінковіч пасля вызвалення
Станіслаў Паўлінковіч пасля вызвалення

Першапачаткова магілёвец адбываў тэрмін ў два гады абмежавання волі паводле арт. 391 Крымінальнага кодэкса (абраза суддзі) у ПУАТ-39 у Крупках, куды трапіў у сакавіку 2021 года. Аднак 29 красавіка 2022 года, па заяве адміністрацыі ПУАТ, суд замяніў Паўлінковічу "хімію" на рэальнае пазбаўленне волі ў калоніі. Па інфармацыі MAYDAY, мужчына вызваліўся з наваполацкай ПК № 1 24 кастрычніка.

Палітзняволеная Вера Цвікевіч — 8 месяцаў 29 дзён у зняволенні 

Вера Цвікевіч

Грамадзянку Расіі з відам на жыхарства ў Беларусі Веру Цвікевіч затрымалі сёлета 27 студзеня — амаль праз паўтара года пасля выбараў-2020. У жніўні 2020-га фотаздымак Веры быў на першай паласе беларускай "Камсамольскай праўды". 6 траўня суддзя Вера Малашэнка асудзіла Веру за ўдзел у Маршах па ч. 1 арт. 342 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцам стала вядома, што Вера 26 кастрычніка выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Але пасля вызвалення яе адразу павезлі на расійскую мяжу, бо ёй забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на пяць гадоў. Перад дэпартацыяй Веры нават не далі сабраць рэчы.

Палітвязень Дзмітрый Скрэтуцкі — 1 год 3 месяцы і 4 дні ў зняволенні 

Прадпрымальніка і былога міліцыянта Дзмітрыя Скрэтуцкага затрымалі 23 ліпеня 2021 года у Маладзечне. Спачатку яго арыштавалі па адміністрацыйнай справе на 12 сутак, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК. Паводле версіі абвінавачання, ён "заклікаў да ўдзелу ў незаконных масавых дзеяннях грамадска-палітычнага характара ў тэлеграм-каналах". Таксама падчас даследавання матэрыялаў справы было агучана, што ў чатах Скрэтуцкі пісаў, што можа апазнаць супрацоўнікаў міліцыі, калі яму дашлюць фотаздымкі.

16 лістапада ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна Дзмітрыя асудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у віцебскай калоніі № 3. 27 кастрычніка Скрэтуцкі выйшаў на волю.

Палітзняволеная Святлана Саўчанка — 10 месяцаў і 28 дзён у зняволенні

У Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанку. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу "За адзіную Беларусь" у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім.Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (Сышчанка) — у адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам.

Святлана цалкам адбыла тэрмін і 27 кастрычніка выйшла з гомельскай жаночай калоніі.

12 палітвязняў былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА пасля суда

latushka_alenaa.jpg
Алена Латушка

Пасля прысудаў па крымінальных справах мінімум 12 палітзняволеных (дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам) выйшлі на волю са следчых ізалятараў. Усім прызначаны абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Гэта:

Дайджэст "Вясны": 13 палітвязняў у верасні цалкам адбылі тэрміны, яшчэ чатыры выйшлі на волю па памілаванні

Па дадзеных "Вясны", у верасні з месцаў зняволення выйшлі мінімум 29 палітвязняў, 13 з якіх — адбылі свае тэрміны.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і на Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства