viasna on patreon

У Мінску асудзілі адразу дзвюх палітзняволеных – дзяўчыну з вокладкі «Камсамолкі» і настаўніцу рускай мовы і літаратуры

2022 2022-05-06T17:27:56+0300 2022-05-06T19:43:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasta_kuharava_paslia_suda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Настасся Кухарава (справа) разам з маці пасля суда.

Настасся Кухарава (справа) разам з маці пасля суда.

5-6 траўня суд Маскоўскага раёна cталіцы разглядаў справу Веры Цвікевіч і Насты Кухаравай.

Так адбылося, што ў гэтых дзяўчын адно на дваіх фота, якое сілавікі выкарысталі ў якасці доказу іх віны. Абедзвюм прад’явілі абвінавачванне паводле ч.1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Судзілі дзяўчын таксама разам.

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Вольга Малашэнка.

Гісторыі гэтах дзяўчын «Вясна» ужо распавядала.

Нагадаем, 24-гадовую Насту Кухараву затрымалі 31 студзеня 2022 года. ГУБАЗіК схапіў яе наўпрост на чыгуначным вакзале, калі тая вярталася з маскоўскіх вакацый у Мінск. Спачатку дзяўчыну збілі, каб тая дала пароль ад тэлефона, а потым ачарнілі ў пакаяльным відэа. Насту затрымалі нібыта за перакрыцце дарог на адным з нядзельных маршаў, які праходзіў у жніўні 2020 года. Да суда яе ўтрымлівалі ў СІЗА №1.

Маці палітзняволенай Насты Кухаравай: “Дзеля дачкі не дазваляю сабе плакаць, нават ведаючы, што з яе здзекваліся”

“Вясна” пагаварыла з маці Насты Кухаравай, якую ГУБАЗіК затрымаў наўпрост на чыгуначным вакзале, калі тая вярталася з вакацый у Мінск.

Веру Цвікевіч затрымалі сёлета 27 студзеня — амаль праз паўтара года пасля выбараў-2020. Дзяўчыне 29, яна грамадзянка Расіі з беларускім відам на жыхарства, і ўжо тры месяцы яна знаходзіцца за кратамі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

У жніўні 2020-га дзяўчына стала знакамітай: здымак, дзе яна падчас мірнага маршу ў прыгожай чырвонай сукенцы і з кветкамі ў руках сядзіць на металічнай агароджы ля стэлы «Мінск — горад-герой», якую ахоўваюць сілавікі ў касках, трапіў на вокладку беларускай «Камсамолкі». Але афіцыйна Веру Цвікевіч затрымалі праз падазрэнне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх». Доказам стаў фогаздымак, на якім Вера разам і іншымі дзяўчынамі, у тым ліку і з Настай Кухаравай, ідзе ў адным шэрагу падчас мірнай акцыі пратэсту. Палітзняволеную да суда таксама ўтрымлівалі ў СІЗА №1.

Близкие о политзаключенной Вере Цвикевич: «Она до сих пор не может поверить, что все это реальность»

Девушку задержали после того, как она вышла на работу в ЦУМ, куда накануне устроилась на должность консультанта. Дальше с ней просто пропала связь. Через несколько часов родным Веры позвонили и сообщили, что она задержана по ст. 342 УК.

6 траўня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў абедзвюх дзяўчын вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч.1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжана ў выглядзе штрафу, ці арышту, абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін. У выніку Насту Кухараву пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. То бок – трыма гадамі «хатняй хіміі». Дзяўчыну вызвалілі ў залі суда. Веры Цвікевіч прысудзілі адзін год калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства