viasna on patreon

Затрыманні ў Гомелі, Магілёве, Мінску Дапоўнена

2020 2020-09-22T13:02:05+0300 2020-09-23T09:45:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaneuskaja-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна і Аляксандр Канеўскія. Фота: svaboda.org

Таццяна і Аляксандр Канеўскія. Фота: svaboda.org

Ранкам 22 верасня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзняволенай Тацяны Канеўскай Аляксандра, піша Свабода.

Яе арыштавалі перад выбарамі ў адміністрацыйнай справе, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Тацяна была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яна збірала подпісы ў падтрымку кандыдаткі, праводзіла агітацыйныя мерапрыемствы.

«Мы з сынам ехалі ўдваіх на працу. Каля прадпрыемства дарогу нам перагарадзіў чырвоны мікрааўтобус. Адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сашу. З імі быў супрацоўнік у цывільным. За што, не тлумачылі, толькі сказалі: «Падазраецца ў злачынстве», — расказаў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра і муж Тацьцяны. Цяпер Аляксандар Канеўскі на ІЧУ.

У Таццяны Канеўскай чатыры сыны. Малодшаму — 13 гадоў.

Пазней "Гомельская Вясна" паведаміла, што ў Канеўскіх адбыўся ператрус у прыватнай хаце, дзе пражываюць зараз муж Таццяны Канеўскай, сын Аляксандр і  13 – гадовы сын малодшы сын пары. Сваякі даведаліся, што Аляксандр змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ў Гомлі.

У Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі дырэктара Музея горада Магілёва Аляксея Бацюкова. Яго адвезлі ў Ленінскі РАУС. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Сёння ў Менску былі затрыманыя студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. Перад гэтым студэнты і выкладчыкі зладзілі акцыю пратэсту. Затрымліваць студэнтаў прыехалі два аўтобусы; кагосьці схапілі, хтосьці паспеў уцячы. Сярод затрыманых - Валькова Вера,  Мусская Яніна, Пратасевіч Арцём.

Таксама ў Мінску зранку быў затрыманы Дзяніс Гуцін, агляд правялі супрацоўнікі ГУБАЗіК. У яго ёсць 15 сутак па пастанове Фрунзенскага суда, якія ён не паспеў адседзець. Верагодна ГУБАЗіК затрымліаў, бо ён быў адмінам канала “Масюкоўшчына”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства