viasna on patreon

Мінчука асудзілі на 3 гады калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-10-31T10:39:37+0300 2022-10-31T13:25:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_oblastnoy_sud_2019_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 26 кастрычніка асудзілі  Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Крэмянеўская.

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY

Аляксея Іванова затрымалі 11 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", са жніўня 2022 Аляксей утрымліваецца у Брэсцкім СІЗА №7. Мужчына прапісаны ў Гродна, але доўгі час жыў у Мінску. 

26 кастрычніка суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крэмянеўская прызнала вінаватым Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф памерам 3200 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства