За ўдзел у Маршах да калоніі асудзілі палітзняволеных мужа і жонку
https://spring96.org/be/news/109461
2022
2022-10-18T18:57:49+0300
2022-10-18T18:57:49+0300
2022-10-19T09:24:03+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sharamecevy_90.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 18 кастрычніка вынеслі прысуды палітзняволеным дызайнеру, фатографу Дзянісу Шарамецьеву і яго жонцы Святлане. За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе суддзя Сяргей Кацэр прызначыў ім паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) два і паўтара года калоніі адпаведна. Менавіта такія тэрміны запрошваў пракурор.
Іх затрымалі 14 чэрвеня. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаяльныя відэа" з імі.