viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-10-18T17:34:50+0300 2022-11-10T15:47:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 18 кастрычніка:

Каментар эксперта: праваабаронцы “Вясны” падрабязна каментуюць прысуд па “справе Аўтуховіча”.

“Гэта ж не злачынцы, а ахвяры абставінаў. Калі паглядзець на ўсю групу, то збольшага гэта людзі сталага веку. Рабіць з іх тэрарыстаў?” — кажа праваабаронца з Берасця Уладзімір Вялічкін.

“Што тычыцца крымінальна-працэсуальнага складніку, то гэтае судовае пасяджэнне, якое было прадэманстравана, вельмі выразна парушае асновы правасуддзя”, — адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка.

Крымінальны пераслед: Пра тое, як праходзіў судовы працэс па “справе Аўтуховіча”, распавядае відавочца Алена Гундар — жонка аднаго з фігурантаў справы, Уладзіміра Гундара.

“У Галіны Дзербыш адабралі абед, які складаецца з вады і двух яблыкаў”.

“Антон Мельхер перадаваў хадайніцтва суду, каб яго вярнулі назад у СІЗА”.

“Калі маці яго ўбачыла на судзе, то з ёй здарылася гістэрыка. Доўга крычала, пакуль не прыйшоў доктар. Нас усіх вывелі з залы”.

“Аленка, Аленка, паглядзі, што яны робяць! Яны здзекуюцца, яны хочуць мяне забіць!”

Падзея: 13 кастрычніка Вітольду Ашурку магло б споўніцца 52 гады. У рубрыцы пачуем яго голас — з архіваў Радыё Рацыя:

“Рабі! Рабі так, каб ты мог перамагчы. Тады і Беларусь пераможа”.

А 14 кастрычніка праваабаронца Валянцін Стэфановіч сустрэў за кратамі свой юбілей.

“Звычайна ў гэты дзень мы збіраліся: я, Валянцін, Уладзімір Лабковіч — і шмат размаўлялі. Гэта маглі быць самыя розныя праблемы: пачынаючы ад высокіх праваабарончых, сканчаючы новым альбомам улюбёнага рок-гурта”.

У музычных паўзахLity Taler.

*Пазней тут з'явіцца аўдыязапіс выпуску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства