viasna on patreon

Затрыманне адвакаткі па "справе Аўтуховіча", акцёра, жонкі палітвязня: пераслед 17-18 кастрычніка Дапоўнена

2022 2022-10-18T20:45:00+0300 2022-10-19T10:07:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/losik_92.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Улады прызналі «экстрэмісцкім» відэа «КСЁНДЗ БАРОК - про Лукашенко и сатану, Папу Римского и покаяние, свободу и смерть»

Яно выйшла на youtube-канале «Жыццё Маліна».

Адпаведнае рашэнне 14 кастрычніка прыняў суд Расонскага раёну Віцебскай вобласці.


Сёння імаверна адбыўся вобшук у сям'і гомельскіх журналістаў Марыі Булавінскай і Сяргея Ляпіна.

Пра гэта Марыя паведаміла ў сваім фэйсбуку. Ніякіх падрабязнасцяў пра прычыны ператруса пакуль невядома.


Сілавікі затрымалі студэнта-хіміка за ўдзел у пратэстах і «здзек над ахвярамі трагедыі 11 верасня»

У "пакаяльным відэа" хлопец кажа, што "выкладваў жарты" ў 2021 годзе, у 20-я ўгодкі тэракту 11 верасня ў ЗША, бо ў яго "нядрэнна развіта пачуццё чорнага гумару". Таксама студэнта абвінавацілі ў тым, што ў 2020-м годзе ён "хадзіў па вуліцах і рэпосціў экстрэмісцкія матэрыялы".

Па інфармацыі @volnyBDY, затрыманы — студэнт першакурснік Дзмітрый Міняйла. Паведамляецца, што затрымалі яго ў дэканаце.


Да актывісткі Валерыі Чарнаморцавай прыйшлі сілавікі, піша "Новы Час".

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус у актывісткі, а яе саму затрымалі. 

Пазней стала вядома, што Валерыя затрыманая на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Цяпер яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Па папярэдняй інфармацыі, яна затрыманая ў межах крымінальнай справе паводле арт. 342 КК.

Валерыя Чарнаморцава — экскурсаводка, стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Ладзіла шмат бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных па Курапатах, арганізоўвала вандроўкі па Беларусі. Аднойчы працу гэтай жанчыны параўналі з дзейнасцю цэлага навукова-даследчага інстытута.


Затрымалі Дар'ю Лосік, жонку палітзняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка

losik_92.jpeg
Дар'я Лосік. Фота з сацсетак

Пра гэта паведамляе @motolkohelp. Дар’я Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў калоніі па "справе Ціханоўскага".

Праўладныя каналы напісалі сёння, што Дар'я "садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасці" і праілюстравалі яе інтэрв'ю "Белсата".

Як стала вядома "Радыё Свабода", сёння а восьмай раніцы ў кватэру дзяўчыны прыйшлі з ператрусам. Сама Дар‘я з дачкой яшчэ спалі.

Лосік далі патэлефанаваць бацькам, маці дзяўчыны хутка прыехала на месца, але яе не пусцілі ў кватэру, толькі пасля аддалі паперку аб тым, што правялі ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар‘я і яе дачка Паўліна.

Жонка Ігара Лосіка затрыманая на трое сутак у межах крымінальнай справы, якой — пакуль невядома. Яе дачка цяпер у бабулі з дзядулем, бацькоў Дар’і.


Перад прысудам па "справе Аўтуховіча" затрымалі адвакатку Яніну Юргілевіч

yrgelevich.jpeg
Яніна Юргілевіч

Як паведамляе @freebelaruswomen, 17 кастрычніка перад працэсам па "справе Аўтуховіча" была затрыманая адвакатка, якая абараняла аднаго з членаў сям'і Рэзановічаў па справе. У сувязі з яе затрыманнем была выдзелена замена адваката за вельмі кароткі час. Таксама Яніна з'яўляецца маці арыштаванай адвакаткі Юліі Юргілевіч. 

"Пры ўваходзе на тэрыторыю турмы каля КПП была затрыманая Юргілевіч, мама Юлі. Супрацоўнікі КДБ яе чакалі з бусам на вуглу турмы. Калі яна прыйшла, яны далі апазнавальныя сігналы іншым сваім супрацоўнікам, падагналі хутка іншы бус. З яго выйшаў мужчына, паказаў ксіву <...> і іншыя два забралі гэтую жанчыну пад рукі і павезлі", — распавялі відавочцы.

Днём 18 кастрычніка стала вядома, што Яніну адпусцілі ў той жа вечар.


У Мінску затрымалі акцёра і ўладальніка фотастудыі

Дзянісу Нікіціку 44 гады, мужчына здымаўся ў масоўцы розных серыялаў, а таксама ў фільме «Мы браты / Код Каіна».

Паводле інфармацыі праўладных тэлеграм-каналаў, Дзяніс нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пакідаў абразлівыя каментары ў інтэрнэце.


Паліну Шарэнду-Панасюк зноў збіраюцца судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра ўзбуджэнне новай крымінальнай справы супраць Паліны паведаміў ейны муж:

"Стала вядома, што 9 кастрычніка Паліна выйшла з ШІЗА пасля 40 содняў знаходжання там. Але ўжо былі падрыхтаваныя новыя паперы па змяшчэнні яе ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на два месяцы. Магчыма Паліна ўжо знаходзіцца там.

Таксама стала вядома, што на Паліну заведзена чарговая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Пасля адбыцця тэрміну ў ПКТ, Полю могуць перавесці ў СІЗА-3 г. Гомеля".

Нагадаем, у красавіку Паліну ўжо асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Ёй зноў пагражае да двух гадоў калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк


Прызнанне "экстрэмісцкай" кнігі Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне"

Адпаведнае рашэнне 7 кастрычніка прыняў суд Цэнтральнага раёну Мінска.


Telegram-канал беларускага палка «Пагоня» прызнаны "экстрэмісцкім"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Маскоўскага раёну Мінска 10 кастрычніка.


Былы палітвязень Юры Касцюк, які ў расійскім аэрапорце парэзаў сабе жывот, дэпартаваны ў Беларусь

Хроніка палітычнага пераследу 15 кастрычніка

Нагадаем, Юрый адбыў тэрмін за "знявагу дзяржаўных сімвалаў" і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце "Волейбол по выходным", які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.

З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы надаць яму прытулак, Юры вырашыў абскардзіць рашэнне. Нягледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання іншаземных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.

Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу Касцюка вывезлі ў Беларусь. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ Пружанаў.

Падтрымайце Юрыя: ІЧУ Пружанскага РАУС, 225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 36, Касцюк Юрый Андрэевіч

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства