viasna on patreon

У Бялынічах прызначаная дата суда над трэнерам-энтузіястам

2022 2022-10-03T07:41:22+0300 2022-10-03T11:17:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Бялыніцкага раёна прызначыў дату разгляду крымінальнай справы кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Футбол”, вядомага ў краіне трэнера-энтузіаста Сяргея Зайкоўскага.

60-гадовага спартоўца абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса)  і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці ( арт. 341).

Судовы працэс, які прызначылі весці суддзю Валянціну Паўлаву, пачнецца ў сераду, 12 кастрычніка.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны Сяргей Зайкоўскі ў чэрвені 2020 года ў Бялынічах нанёс эмаллю розныя надпісы на сцяну стадыёна ў парку «Ліпавы Гай», асфальтабетоннае пакрыццё вуліц Савецкай, Янкі Купалы, 60 гадоў Кастрычніка і Калініна, а таксама ў іншых месцах, што пацягнула прычыненне Бялыніцкаму УКП «Жылкамгас» прычыненне шкоды ў суме больш за 370 рублёў.

Таксама Зайкоўскага абвінавачваюць у тым, што ў той жа час на скрыжаванні вуліц Савецкай і Садовай у Бялынічах ён нанёс фарбай на асфальце надпіс, які змяшчаў звесткі, што зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.

Вядома, што падчас азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы Зайкоўскі  прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым і добраахвотна кампенсаваў прычыненую шкоду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства