viasna on patreon

Пенсіянеру з Нясвіжа прысудзілі 6 гадоў калоніі і больш за 33 тысячы рублёў кампенсацый і штрафу

2022 2022-09-19T10:26:33+0300 2022-09-19T18:05:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzemidovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Дземідовіч

Васіль Дземідовіч

Судом Ленінскага раёна Гродна 1 верасня была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча, абвінавачанага ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадкаў.

Крымінальныя артыкулы, па якіх судзілі Дземідовіча:

  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 391 – абраза суддзі або народнага засядацеля;
  • ч. 1 арт. 293 – арганізацыя масавых беспарадкаў;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта.

Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Дземідовіч, з'яўляючыся актыўным удзельнікам канала "Карнікі Беларусі" і групы "Чат групы Карнікі" ў перыяд з верасня 2021 года па студзень 2022 года, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, размяшчаў у Інтэрнэт-мэсэнджары "Telegram" у вольным доступе для публічнага прагляду дзясяткі паведамленняў і каментароў, якія змяшчаюць падбухторванні, жаданне, зацікаўленасць і гатоўнасць да стварэння ўзброеных аб'яднанняў, накіраваныя на прычыненне шкоды.

Ён жа, у публічным доступе ў сетцы Інтэрнэт, наўмысна, адкрыта размясціў выказванні ў дачыненні да прэзідэнта і прадстаўнікоў улады, суддзі, у сувязі з ажыццяўленнем імі сваіх службовых абавязкаў, непрыстойныя па форме і абразлівыя па змесце, якія прыніжаюць гонар і годнасць, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку, у шэрагу выпадкаў маюць ненарматыўную форму маўленчага выказвання.

Вось некаторыя з ягоных каментароў: “Пакуль рабочага руху няма”, “Трэба ўсеагульная стачка ва ўсёй краіне”, “Чакаю на Беларусі ўзброеныя сілы НАТА”, “Зноў чарговы калхазан і ябацька, долбаны маскаль”.

Раней Дземідовіч прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Таксама стала вядома, што пенсіянер  з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным КДБ у спіс "тэрарыстаў".

Падчас допыту абвінавачаны распавёў, што раскайваецца і шкадуе аб зробленым. Таксама дадаў, што ўсяму віной лічыць эмоцыі, якім ён паддаўся, паверыўшы інфармацыі, размешчанай на "дэструктыўных" рэсурсах.

Прысудам суда Васіль Дземідовіч прызнаны вінаватым па ўсіх прад’яўленых абвінавачаннях і па сукупнасці пакаранняў яму прызначана пазбаўленне волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, што складае 1600 рублёў.

З абвінавачанага таксама на карысць пацярпелых спагнаная грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.

70-гадоваму жыхару Нясвіжа пагражае вялікі тэрмін зняволення за падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў і абразы службовых асоб

У судзе Ленінскага суда Гародні 3 жніўня разглядаецца крымінальная справа Васіля Дземідовіча. Яго абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства