viasna on patreon

"Дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь": вынесены прысуд жыхару Гомеля

2022 2022-09-07T15:49:36+0300 2022-09-07T16:15:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzemchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дземчанка

Мікалай Дземчанка

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 2 верасня вынес прысуд па справе Мікалая Дземчанкі, абвінавачанага ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вёў суддзя Аляксандр Зінчук.

Палітвязень Мікалай Дземчанка быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў нтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

У канцы жніўня 2022 г. палітвязня перавялі з жодзінскай СТ № 8 у гомельскі СІЗА-3.

Напачатку Мікалай праходзіў па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

Суд прызнаў Дземчанку вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства