viasna on patreon

Абвінавачанне запрасіла вялізныя тэрміны зняволення для некалькіх бабруйскіх "тэрарыстаў"

2022 2022-08-01T18:07:19+0300 2022-08-02T11:44:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-partyzany-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 1 жніўня працягваўся суд над групай мясцовых “тэрарыстаў”. Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

Іх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах:

  • стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт.  290-4 Крымінальнага кодэкса);
  • акт тэрарызму (ч.2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса);
  • пагроза здзяйснення акта тэрарызму; (ч.2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса);
  • абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вядзе суддзя Наталля Агладкова.

У першы дзень судовага пасяджэння, 15 ліпеня, суддзя пастанавіла праводзіць працэс у закрытым рэжыме, таму вельмі мала на гэты час інфармацыі аб судовым працэсе.

Вядома, што ўсіх пяцярых бабруйчан абвінавачваюць у тым, што яны спалілі пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.

Асобна Мінкевіча, Казлова і Ермаловіча абвінавачваюць за шэраг дзеянняў "тэрарыстычнага характару" летам-восенню 2021 года.

Тады УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіла, што каля чыгуначнай станцыі Мірадзіна знойдзены прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне. Падобныя прадметы былі знойдзеныя работнікамі чыгункі 24 і 31 жніўня паміж рэйкамі каля чыгуначнай станцый Цітоўка і Бабіна, а таксама 16 верасня прадаўцом "Табакеркі" каля самага гандлёвага кіёска ў Бабруйску.

Таксама сілавікі палічылі тэрактам падпал стралковага ціра, які належыць вайсковай частцы 5527 (Бабруйск).

Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў былі затрыманыя 26 верасня 2021 года, цяпер іх утрымліваюць у СІЗА-5 у Бабруйску. Статус і месцазнаходжанне жанчын невядомыя.

Усіх траіх юнакоў КДБ унёс у “спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Сёння абвінавачанне запрасіла для іх вялізныя тэрміны зняволення. Так, па інфармацыі bobruisk_online, Канстанціну Ермаловічу — 17 гадоў пазбаўлення волі, Віталю Мінкевічу — 16 гадоў, Ігару Казлову — 15 гадоў. Наталлю Кед хочуць асудзіць на 2 гады "хатняй" хіміі, а Надзею Полькіну хочуць адправіць на два гады ў калонію агульнага рэжыму: абедзве жанчыны праходзяць па справе аб спальванні пудзіла.

Прысуд будзе абвешчаны 2 жніўня а 10-й гадзін.

У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"

30 верасня УУС Магілёўскага аблвыканкама выпусціла відэа, на якім Віталь Мінкевіч прызнаецца ў закладцы “навучальных мін” на чыгунцы “разам з Косцем” (хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Канстанцін Ермаловіч).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства