viasna on patreon

Жыхар Магілёва абразіў слаўгарадскую супрацоўніцу міліцыі – далі "хімію"

2022 2022-07-18T16:46:10+0300 2022-07-18T17:46:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-sud4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 18 ліпеня разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аўтобуса Віталя Таргонскага, абвінавачанага ў абразе супрацоўніцы міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 

Справу разглядала суддзя Вольга Зарычнюк, дзяржабвінаваўца - Алена Ісакава.

Па матэрыялах абвінавачання, якія прыводзіць MAYDAY.TEAM,  Віталь Таргонскі 29 чэрвеня 2021 года, пакінуў некалькі каментароў у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" пад пастом у групе “Могилев сейчас", у якім былі размешчаныя фота з супрацоўніцай інспекцыі па справах непаўнагадовых Слаўгарадскага РАУС Настай Саладухінай.

Тэкст паста утрымліваў інфармацыю аб тым, што супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Слаўгарадскага РАУС у складзе рэйдавай групы наведалі мясцовыя пляжы і месцы адпачынку паблізу вадаёмаў з мэтай інфармавання адпачываючых аб правілах паводзін і бяспекі каля вады.

Абставінамі, якія змякчаюць віну Таргонскага, былі станоўчыя характарыстыкі з месца жыхарства і працы Віталя, а таксама аплата маральнай шкоды, у памеры 500 рублёў, наўпрост у зале суда.

Абцяжваючай акалічнасцю дзяржабвінаваўца Алена Ісакава палічыла палітычную і ідэалагічную варожасць.

Віну абвінавачаны прызнаў.

Дзяржаўная абвінаваўца запытвала для Віталя Таргонскага пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу 100 базавых велічынь.

Суддзя Вольга Зарычнюк прысудзіла яму паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ і штраф у 100 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства