viasna on patreon

Апеляцыю Яны Пінчук на рашэнне аб дэпартацыі перанеслі. У Беларусі яе чакае вялікі тэрмін зняволення

2022 2022-07-13T14:18:17+0300 2022-07-13T15:49:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-jana-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яна Пінчук у судзе Санкт-Пецярбурга

Яна Пінчук у судзе Санкт-Пецярбурга

У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 13 ліпеня планавалася прыняць канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якою дома чакае крымінальны пераслед. Адвакаты Яны хацелі абскардзіць рашэнне гарадскога суда, які пакінуў у сіле рашэнне Генеральнай Пракуратуры РФ аб выдачы дзяўчыны ў Беларусь.

Стала вядома, што судовае пасяджэнне перанесенае на 21 ліпеня, паколькі Пінчук належным чынам не апавясцілі аб прызначэнні даты суда, што з’яўляецца грубым працэсуальным парушэннем.

Актывістка з Віцебску была затрымана 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх сілавікоў. А 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, якая потым была працягнутая. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць яе былі выстаўлены абвінавачанні адразу па 5 крымінальных артыкулах, сярод якіх распальванне нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт.130), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 3 артыкула 361), паклёп (арт. 188) і іншыя.

За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, як яна паведаміла «хоць і ў СІЗА але ўсё роўна па каханні».

На думку расейскіх праваабаронцаў крымінальны пераслед актывісткі палітычна матываваны. І патрабавалі ад уладаў даць ёй прытулак.

Паводле следства, у тэлеграм-канале "Віцебск 97%", Яна Пінчук пад нікам “Прынцэса Лея” размяшчала паведамленні з «негатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады». Акрамя таго, нібыта публікавала «заклікі да прычынення шкоды міліцыянтам» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Пра якія канкрэтна матэрыялы ідзецца, невядома, адзначаюць адвакаты дзяўчыны.

10 ліпеня Пінчук напісала адкрыты ліст усім неабыякавым да яе лёсу беларусам і расейцам. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства