viasna on patreon

За фінансаванне пратэснай дзейнасці ў Брэсце будуць судзіць палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч

2022 2022-07-11T07:28:51+0300 2022-10-08T10:50:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jalcevicz_volha_wide.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Ялцэвіч

Вольга Ялцэвіч

Суд Маскоўскага раёна Брэста 11 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхаркі Докшыцаў Вольгі Ялцэвіч па абвінавачванні ў фінансаванні пратэснай дзейнасці (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу будзе разглядаць судовая калегія пад старшынством суддзі Яўгена Брэгана.

Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч была затрыманая 12 снежня 2021 года і да суда змешчаная пад варту ў СІЗА № 7.

Жанчына мае юрыдычную адукацыю, да затрымання аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка. 

Пра яе таксама вядома, што 12 чэрвеня 2020 г. яе затрымалі ў Менску падчас кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Суд Савецкага раёну асудзіў яе да 15 сутак арышту за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (24.23 ч.1 КаАП).

Згодна з матэрыяламі следства Вольга Ялцэвіч не пазней за 12 жніўня 2020 года на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, актыўна ўдзельнічала ў матэрыяльным забеспячэнні асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.

Абвінавачаная, з'яўляючыся сябрай Фонду, сумесна з яго кіраўніком і іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Усяго на гэтыя мэты было выдаткавана больш за 37 тысяч рублёў.

Абвінавачанне Вользе Ялцэвіч было прад'яўленае 18 студзеня 2022 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства