viasna on patreon

Вядучага бізнэс-аналітыка EPAM і палітвязня Дзяніса Насуру пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"

2022 2022-04-18T15:47:22+0300 2022-04-18T16:21:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasura-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Насура

Дзяніс Насура

У судзе Заводскага раёна Мінска 18 красавіка вынесены прысуд па справе вядучага бізнэс-аналітыка EPAM і палітычнага зняволенага Дзяніса Насуры. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

Дзяніса Насуру затрымалі напярэдадні Новага года - 31 снежня. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №1.

Пакуль працягвалася следства сайт Навукова-даследчага інстытута АІПІ НАН РБ выдаліў з архіву ўсе навуковыя працы Дзяніса Насура, які працаваў там больш за 10 гадоў. Удзельнічаў у касмічных праграмах Космас БР і космас НТ, у стварэнні суперкампутара, у запуску беларускага спадарожніка "Белка-1". Публікаваў артыкулы і навуковыя працы.

У канцы сакавіка 2022 года следства па справе Дзяніса Насуры было завершанае, матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру. 

“Непакоіліся за падзеі ў краіне, пераследу асабліва не чакалі”: гісторыя палітвязня Дзяніса Насуры

Пасля ператрусу 9 снежня Кацярыне далі падпісаць папярэджанне аб адказнасці за падпіску на экстрэмісцкія каналы. Яна разумела, што пагроза затрымання рэальная і для яе таксама. Тым больш што і яе тэлефон таксама апынуўся ў руках “спецыялістаў”.

Суд паставіў прызнаць Дзяніса Насуру вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады ("хатняя хімія").

Да вызначэння яму ўмоваў адбыцця пакарання ён вызвалены з-пад варты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства