viasna on patreon

Палітзняволеную маці анархіста асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2022 2022-04-12T17:29:08+0300 2022-04-12T18:04:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahcijan_big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 12 красавіка да трох гадоў "хіміі" асудзілі 57-гадовую палітзняволеную Гаянэ Ахціян — маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. Суддзя Алена Бушава прызнала яе вінаватай па ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля амаль чатырох з паловай месяцаў у СІЗА-1 жанчыну вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.

Нагадаем, 26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту.

Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яе перавезлі ў Мінск у ІЧУ на Акрэсціна, а пасля — у СІЗА-1.

Тады ж у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа ператрусу, дзе Ахціян стаіць на каленях перад супрацоўнікамі ГУБАЗіКа і прызнае сваю віну. У відэароліку было напісана: «Родители в ответе за своих детей…»

Раман Халілаў з'ехаў з Беларусі ў 2019 годзе, але праходзіць абвінавачаным па справе "Рэвалюцыйнаага дзеяння", фігурантамі якога з'яўляюцца 14 чалавек. У пачатку лістапада 2021 года МУС прызнала інтэрнэт-рэсурс "Рэвалюцыйнае дзеянне" "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Таксама 1 кастрычніка СК заявіў, што распачаў крымінальную справу аб распальванні сацыяльнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК) супраць яго і Яўгена Жураўскага з-за акцыю пратэсту каля амбасады Беларусі ў Польшчы ў падтрымку забітага Андрэя Зэльцэра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства