Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыняты ў FIDH (Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека са штаб-кватэрай ў Парыжы)
6 сакавіка 2004 года на чарговым Кангрэсе FIDH (Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека са штаб-кватэрай ў Парыжы) было прынята рашэньне аб тым, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” становіцца асацыяваным сябрам FIDH.
FIDH – уплывовая Федэрацыя, была створаная ў 1922 годзе, аб’ядноўвае 116 праваабарончых арганізацый больш чым з 100 краінаў сьвету.
Кангрэс адбываўся 2-6 сакавіка ў сталіцы Рэспублікі Эквадор -- Кіта (Quito, Ecuador), адкрываў Кангрэс старшыня FIDH Сідзікі Каба (Sidiki Kaba) і лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне правоў чалавека праваабаронца з Ірану Шырын Эдабі (Shirin Edabi).
У працы Кангрэса прымаў удзел юрыст Праваабрончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які пасьля вяртаньня ў Беларусь адзначыў: “Для “Вясны” уступленьне ў FIDH мае вялікае значэньне. Перадусім гэта ацэнка нашай актыўнай працы. Нас прынялі, нягледзячы на тое, што арганізацыя наша ліквідаваная судом, а па Статуце FIDH сябрам Федэрацыі можа быць толькі зарэгістраваная арганізацыя, але для нас зрабілі выключэньне, улічваючы сітуацыю, якая склалася з закрыцьцём недзяржаўных арганізацый у Беларусі”.